У Курапатах ушанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій і памаліліся за выратаванне жыцця Канавалава і Кавалёва
29 лістапада 2011 года ва ўрочышчы Курапаты адбылася традыцыйная акцыя па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
На гэты раз удзельнікі акцыі, сярод якіх прысутнічалі сябра МФ Уладзь Яроменак, намеснік старшыні Руху салідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў, беларускі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў,
грамадская дзяячка Аўгіння Багінская, пачалі малітву за Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

“Мы традыцыйна ўшаноўваем сёння тых людзей, якія былі бязвінна закатаваны ў часы таталітарызму. Але ўжо сёння ў Беларусі набываюць вялікі маштаб рэпрэсіўныя працэсы, якія зарадзіліся ў
лубянкаўскай Расіі. У нашай краіне 15 палітвязняў, якія пакутуюць за Беларусь. Іх лёс трагічны. Бо іх і зараз намагаюцца зламіць у турмах, адбываюцца перманентныя допыты і ўціск. У той жа час, Расія
на афіцыйным узроўні ўжо не хавае перад суседняй Беларуссю свае імперскія інтарэсы. Таталітарызм на Беларусі можа паўтарыцца зноў у жахлівай форме. Таму, каб выжыў беларускі народ, трэба абараняць
нацыянальную ідэю, асэнсаваць, чаму забараняюць сапраўдную гісторыю беларускага народа і чаму сёння на роднай мове не размаўляюць беларусы, — сказаў Аляксандр Макаеў.
“Мы прысутнічаем у тым месцы, у якім бязвінныя людзі спазналі на сабе жах крывавай сталінскай дыктатуры. Але сёння, на жаль, мы зноў пагружаемся ў тую ж цемру. Сёння працягваюцца катаванні
беларускага народа. Але я веру і я малюся, што гэты жах усё ж хутка скончыцца. Дзеля гэтага мы павінны прыходзіць сюды штомесяц, каб жыла памяць. Бо пакуль мы будзем памятаць аб тым, што рабілася ў
часы Савецкага Саюзу, калі адбудзецца асэнсаванне гэтага, то сітуацыя не зможа больш паўтарыцца ў такіх маштабах, — дадаў былы палітвязень Уладзь Яроменак:
Удзельнікі акцыі запалілі знічкі, усклалі кветкі і прачыталі гімн-малітву “Магутны Божа.