У Мінску анархісты перакрылі дарогу (відэа)

Анархісты вечарам перакрылі адну з вуліц Мінска. Актывісты расцягнулі на праезнай часткай банер «Свабоду анархісту Мікалаю Дзядку», запалілі фаер і скандавалі «Свабоду Мікалаю Дзядку!»



kadr_15232.jpg

Гэтай акцыяй анархісты праявілі салідарнасць са сваім таварышам, Мікалаем Дзядком, якому беларуская дзяржава працягнула тэрмін зняволення яшчэ на адзін год. "Рэпрэсіі супраць руху анархістаў і Мікалая, у прыватнасці, паказваюць страх і хісткасць дыктатарскага рэжыму, і прымушаюць нас дзейнічаць зноў", адзначаюць анархісты.

Паводле revbel.org