У Мінску знік музыка і журналіст Зміцер Шаўчук
Пра знікненне Шаўчука ў сацсетках напісаў яго сябар Ян Бусел. Зараз у фэйсбуку створаная суполка па каардынацыі пошукаў.
Паведамляецца, што музыка пайшоў з дому 20 жніўня і дагэтуль там не з'яўляўся. Ноч з 20-га на 21 жніўня правёў у знаёмай. Апошні раз выходзіў з ёй на сувязь 22-га а 10-й раніцы праз
скайп. Пасля гэтага ён знік.
Дома ў хлопца засталіся зарадка для тэлефона і ноўтбук. Зыходзячы з гэтага, сябры мяркуюць, што Дзмітрый нікуды не збіраўся.
Хлопец быў апрануты ў сінія джынсы, карычневую майку, карычневы тонкі швэдар, на галаве была павязка-хустка. З сабой ён меў наплечную сумку светла-бэжавага колеру.
Зміцер Шаўчук нарадзіўся ў Жытоміры (Украіна). Вырас у Мінску, куды пераехаў з бацькамі. Вучыўся ў ліцэі Беларускага дзяржуніверсітэта, на гістфаку БДУ. Працаваў карэспандэнтам
«Еўрарадыё», радыё «Мір». Граў у музычных гуртах. Апошнім часам пераважна ладзіў канцэрты ў агенцтве «Шаблі».
euroradio.fm