У Мядзеле забаранілі пікет супраць усіх кандыдатаў, але дазволілі за медыцыну
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Мядзел Зміцер Вінаградаў атрымаў адмову на заяву ў правядзенні 9 кастрычніка ля крамы “Еўраопт” перадвыбарчага пікету супраць усіх кандыдатаў.
Прычына адмовы — ля крамы 9 кастрычніка будзе праводзіцца прэзентацыя мясцовых выбараў.
Разам з тым Мядзельскі райвыканкам дазволіў правядзенне 8 кастрычніка пікету дзеля інфармавання насельніцтва аб стане медыцынскага абслугоўвання ў Мядзельскім раёне на пляцоўцы
каля будынка па вуліцы Заазёрная, 76.
“У беларускай сітуацыі адмова ў правядзенні пікету супраць усіх кандыдатаў варта была абсалютна прадказальнай, бо для ўлады важна, каб людзі прыйшлі на ўчасткі і стварылі
яўку”, — адзначыў Зміцер Вінаградаў.