У Бараўлянах аўрал перад прыездам Лукашэнкі: людзей выгналі нават у нядзелю (фота)
Апошні тыдзень, уключаючы нядзелю, у Бараўлянах — аўральная праца. Паводле наяўнай інфармацыі, 7 кастрычніка ў Бараўляны павінен прыехаць Аляксандр Лукашэнка, і каб у перадвыбарчых навінах усё глядзелася добра, людзей вымусілі працаваць у нядзелю ў аўральным рэжыме.
Сотні людзей і дзясяткі машын тэхнікі выгналі на працу ў выходныя, каб паспець да прыезду Аляксандра Лукашэнкі адрамантаваць дарогі, прыпынкі і іншыя аб'екты. Абавязалі нават прадпрымальнікаў навесці парадак перад кіёскамі.
“Шмат год прыпынкі грамадскага транспарту не асвятляліся, была праблема са смеццем, але перадвыбарчая агітацыя творыць цуды: за максімальна сціслыя тэрміны навялі прыгажосць. Усё дзеля
прыгожай карцінкі перад выбарамі на тэлебачанні”, — адзначае каардынатар аргкамітэту БХД у Мінскай вобласці Павал Пракаповіч.