У Менску прадставілі праект помніка Алесю Чаркашыну

У Менску прадставілі праект помніка Алесю Чаркашыну. У Менску БХД арганізавала вечарыну памяці Алеся Чаркашына. Выступілі Мікола Статкевіч, Аляксей Янукевіч, Вячаслаў Сіўчык, Вольга Мікалайчык, Алесь Макаеў.



1457071588_123.jpg

Гэнік Лойка прадставіў праект помніка. Алесь Пушкін — партрэты Алеся, намаляваныя ў зоне АТО.

Быў арганізаваны збор сродкаў для сям'і Алеся і на помнік яму, які мае быць усталяваны на могілках на гадавіну смерці Алеся, у жніўні.

Спявалі Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Мельнікаў, Зміцер Захарэвіч і Арцём Сітнікаў. Людзей была поўная заля.

Вёў вечарыну сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Паводле: БХД