Мінюст адмовіў у рэгістрацыі БХД у 22-гі раз
Міністэрства юстыцыі Беларусі размясціла на сваім сайце інфармацыю пра адмову ў рэгістрацыі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

Крыніца: bchd.info
Пры гэтым Мінюст парушыў тэрміны разгляду заявы. Паводле беларускага заканадаўства, заява мусіла быць разгледжана ў тэрмін не больш за месяц. Хрысціянскія дэмакраты даслалі даяву 24 снежня 2015 года, а адказ атрымалі толькі 2 сакавіка 2016 года.
"Прайшло 2 месяцы і 11 дзён! Пры гэтым адказ быў дадзены толькі пасля таго, як БХД падала скаргу на Мінюст у Камітэт дзяржкантролю і размясціла пра гэта інфармацыю ў
СМІ. Фармулёўкі "прычынаў" нерэгістрацыі шаблонныя, ніякіх фактаў не прыведзена. Такую
"законнасць" хрысціянскія дэмакраты бачаць ужо 22-і раз. Менавіта столькі адмоваў у рэгістрацыі партыі, грамадскіх аб'яднанняў, маладзёвых і рэгіянальных аб'яднанняў БХД
атрымала за апошнія 8 гадоў", — заяўляюць дэмакраты на сваім сайце.
Аргкамітэт БХД падасць збіраецца падаць чарговую скаргу ў Вярхоўны суд.