На Паўла Севярынца, Ніну Багінскую і Леаніда Кулакова склалі пратаколы за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў праз пошту копію пратакола, складзенага на яго за арганізацыю і ўдзел у акцыі ІП на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 22 лютага, паведамляе bchd.info. Аналагічныя пратаколы (з такімі ж абвінавачваннямі) былі складзеныя і дасланыя грамадскім актывістам Ніне Багінскай і Леаніду Кулакову, пра гэта паведамілі нашай журналістцы Таццяне Шапуцька.



20160222_123916.jpg

Дзеянні Паўла Севярынца кваліфікаваныя паводле часткі 3 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Абвінавачанне: “арганізаваў пікет”, “выкрыкваў лозунгі”.

“Карцінкі з апошніх акцыяў як быццам мірныя, але ж кантора піша, — гаворыць Павел Севярынец у інтэрв’ю прэс-службе БХД. — Цяпер і пратаколы, і суды могуць быць завочнымі, каб не хваляваць “еўрапейскіх партнёраў”. Толькі штрафы рэальныя. Беззаконне працягваецца. Мы можам адказваць на гэта толькі настойлівасцю і салідарнасцю”.

Нагадаем, па ініцыятыве БХД быў 11 лютага быў утвораны Камітэт Выратавання Прадпрымальніцтва, куды ўвайшлі лідары прадпрымальніцкага руху, палітычныя і грамадскія дзеячы Беларусі.