У праваслаўным прыходзе ў Сухараве ўпершыню пройдзе Літургія па-беларуску
У Мінску ў праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла, размешчанага ў мікрараёне Сухарава па вуліцы Янкоўскага, 2, у храме блажэннай Ксенні Пецярбургскай 8 сакавіка адбудзецца першая Боская Літургія на беларускай мове.

Літургія пачнецца ў 09:00, за паўгадзіны да гэтага пачнецца споведзь. Чакаецца, што беларускамоўная літургія ў храме будзе адбывацца штонядзелю.
На сенняшні дзень беларускамоўныя літургіі ў праваслаўных храмах Мінска праходзяць толькі па суботах у Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы. Яны пачынаюцца а 08:00.