Сайт найбуйнейшай акругі Парыжа пераклалі на беларускую мову

Сайт 16-й акругі Парыжа перакладзены на беларускую мову.



o1.jpg

Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі, мэрыя 16-й акругі Парыжа і Гістарычнае таварыства Атэй і Пасі вырашылі перавесці афіцыйны сайт акругі на 74 замежных мовы — па колькасці нацыянальнасцяў, прадстаўнікі якіх жывуць у акрузе.

У пасольстве адзначылі, што ганаровае месца на сайце заняла і беларуская мова, паколькі на тэрыторыі акругі знаходзіцца дыпламатычная місія Беларусі і пражываюць беларускія грамадзяне, паведамляе БЕЛТА.

У сувязі з гэтым амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў лісце выказаў падзяку мэру 16-й акругі, прэзідэнту Гістарычнага грамадства Атэй і Пасі Клоду Гоасгену і даў згоду на правядзенне ў будынку амбасады канферэнцыі аб гісторыі 16-й акругі Парыжа.

Клод Гоасген ў лісце да амбасады адзначыў, што, хоць пераклад не з’яўляецца дастаткова літаратурным, ён дапаможа беларусам 16-й акругі больш даведацца аб яе гісторыі.

16-я акруга Парыжа створаны ў XIX стагоддзі, асновай яе сталі два старажытных гарадка Атэй і Пасі. Гэты адзін з найбуйнейшых і густанаселеных раёнаў сталіцы Францыі знаходзіцца на правым беразе Сены.

krynica.info