У сталічным гандлёвым цэнтры "Шчасце" захапілі ў закладнікі касірку
Днём 1 кастрычніка ў мінскім гандлёвым цэнтры "Шчасце" была захоплена ў закладніцы касірка абменнага пункта. Пасля правядзення спецаперацыі жанчыну вызвалілі.
Мужчына сярэдніх гадоў пранік у адзін з абменных пунктаў гандлёвага цэнтра "Шчасце" і ўзяў у закладнікі дзяўчыну-касіра. З мужчынам ішлі доўгія перамовы, але яны ні да чаго не прывялі. У выніку была праведзена спецаперацыя, і чалавек, які захапіў закладніцу, быў абясшкоджаны. Мужчыну павезлі ў машыне хуткай дапамогі.
Касірку абменнага пункта, якая была захоплена ў закладніцы, адпусцілі. Па словах праваахоўнікаў, яе здароўю нішто не пагражае.
Па факце захопу закладніка ў абменным пункце ў ГЦ "Шчасце" Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па арт. 291 КК Беларусі. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта. Апытваюцца відавочцы здарэння.