Пад Мінскам перакулілася маршрутка з пасажырамі
Пад Мінскам 30 верасня перакулілася і ледзь не ўпала з маста ў раку маршрутнае таксі з пасажырамі.
Як паведаміў тэлеканал "Беларусь 1", мікрааўтобус "Мерседэс" ехаў па маршруце Мінск — Фаніпаль. Калі заехаў на мост цераз Пціч, насустрач раптам вылецеў аўтамабіль "Рэно-Лагуна". Відавочцы ДТЗ запэўніваюць, што вадзіцель "Рэно" быў моцна п'яны.
У выніку сутыкнення "Мерседэс" перакуліўся на бок. У "Рэно" моцна пашкоджаная пярэдняя левая частка. Ні кіроўцы, ні пасажыры не пацярпелі.
Афіцыйнай інфармацыі пра гэтае здарэнне дагэтуль няма.