У Варшаве адбыліся польска-беларускія палітычныя кансультацыі
Консульскія пытанні, трансгранічнае і эканамічнае супрацоўніцтва сталі прадметам кансультацый паміж намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Катажынай Пелчынскай-Наленч і намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной, якія прайшлі 10 чэрвеня ў Варшаве.
Па-за асноўнай чаткай кансультацый было таксама падпісана “Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Польшча і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі”, якое ўзгаднялася на працягу некалькіх апошніх гадоў і якое рэгулюе між іншым парадак накіравання ў РБ настаўнікаў польскай мовы.
— Я спадзяюся,што сённяшняя сустрэча значна наблізіць нас да вырашэння двухбаковых праблем, тым больш, што ў апошнія месяцы ў нашых адносінах назіраецца пазітыўная дынаміка.Складваецца ўражанне, што Беларусь гатова да больш канструктыўнага супрацоўніцтва і дыялогу таксама па найбольш складаных і вострых пытаннях — сказала намеснік міністра замежных спраў Катажына Пелчынска-Наленч.
Паводле прэс-службы Пасольства Польшчы ў Беларусі