У Вільні адзначылі 150-ю гадавіну смерці Каліноўскага (фота)
Каб ушанаваць памяць славутага беларускага дзеяча ў Вільню з’ехалася больш за 300 чалавек. На пачатку ў Базыльянскім касцёле святога Духа беларусы памаліліся за душу Кастуся Каліноўскага, а пасля рушылі калонай па віленскіх вулачках да Лукішак, да месца, дзе быў павешаны кіраўнік паўстання.
На мітынгу выступалі такія асобы, як Уладзімір Някляеў, Александр Мілінкевіч і былы прэзідэнт незалежнай Літвы Валдас Адамкус.
Мерапрыемствамі кіраваў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, Хведар Нюнька.
— Жалезна трэба прымаць, што гэта ёсць наш нацыянальны герой... Наш сімвал, бо так як ён пісаў “пакуль над табой маскаль будзе, табе дабра не будзе”. Гэта залатыя словы. Прычым, праўдзівыя. І сёння бачым — падзеі ваУкраіне гэта пацвердзілі. Жыве Беларусь!
Варта нагадаць, што магіла Кастуся Каліноўскага была знойдзеная на гары Гедыміна яшчэ ў 2001 годзе, але мемарыялу беларускааму герою беларусы не маюць дагэтуль.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя