У Варшаве ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага (фота)
Беларусы ў Варшаве ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і Марыі Ямант. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі на магіле нарачонай кіраўніка студзеньскага паўстання, запалілі знічы і прачыталі верш, прысвечаны каханай Кастуся Каліноўскага.
![sam_8834.jpg sam_8834.jpg](/img/v1/news/full/sam_8834.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Старшыня Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык таксама прачытаў для ўдзельнікаў акцыі невялікую прамову, у якой прыгадаў мужнасць паўстанцаў 1863 года і пратэстуючых на памятнай Плошчы ў 2006-м годзе ў Мінску:
— Ёсць беларуская нацыянальная трагедыя, што няма магілы Кастуся Каліноўскага. Гэта жахліва, гэта страшна. Вядома, дзе знаходзіцца ягонае цела, але ж, на жаль, пакуль беларуская нацыя не дамаглася, каб узнікла магіла. Гэта проста неабходна зрабіць, бо беларускі народ проста мусіць мець гэтую святыню — магілу чалавека, які аддаў сваё жыццё дзеля беларускай нацыі.
Акцыя была прысвечана восьмым угодкам Плошчы–2006, а таксама 150-й гадавіне смерці Кастуся Каліноўскага.
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8877.jpg sam_8877.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8877.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8811.jpg sam_8811.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8811.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8813.jpg sam_8813.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8813.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8828.jpg sam_8828.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8828.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8839.jpg sam_8839.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8839.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8846.jpg sam_8846.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8846.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8847.jpg sam_8847.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8847.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8868.jpg sam_8868.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-12/sam_8868.jpg)
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара