Польшча. Каталіцкая царква дазваляе танчыць па пятніцах

Польскія біскупы ўхвалілі змену чацвёртай царкоўнай запаведзі. Па пятніцах, акрамя Вялікага посту, можна танчыць.



poland_catholic_march_2010_9_19_12_51_0.jpg

Гэты крок у бок вернікаў, — тлумачыць каталіцкая царква. Адпаведны дакумент, прыняты год таму, чакаў легалізацыі. Гэта адбылося на апошнім пасяджэнні польскага эпіскапату ў Варшаве.

Раней каталіцкая царква загадвала вернікам у час пакаяння не есці мяса і ўстрымлівацца ад забавы. "Часам пакаяння" царква лічыла ўсе пятніцы, паколькі гэта дзень смерць Ісуса Хрыста.

"Запаведзі не дзеля таго, каб мучыць вернікаў, але, каб дапамагчы ім жыць у веры", — тлумачыць змены айцец Матэўш Матушэўскі. Святар дадаў, што Царква ўсведамляе час, у якім мы жывем, і калі б захаваў забарону танчыць у пятніцы, то вернікі практычна не мелі б калі патанчыць.

У Польшчы змена царкоўных запаведзяў выклікае шмат эмоцый. Гэта таму, што мы часта блытаем Дэкалог і царкоўныя запаведзі. "У нас ёсць дзве групы запаведзяў: Божы запавет і царкоўны. Бог даў Дэкалог, і гэтыя запаведзі ніколі не будуць змененыя", — патлумачыў айцец Матэўш Матушэўскі.

www.radyjo.net