У Вільні з'явілася Нясвіжская вуліца

Муніцыпалітэт літоўскай сталіцы  надаў новыя назвы 20 вуліцам, якія дагэтуль заставаліся безназоўнымі, паведамляе "Литовский курьер". Так, будаўніцтва гандлёвага дому IKEA ў адным з прыгарадаў Вільні ўтварыла новую вуліцу, якую "ахрысцілі" Вікінгу.  



images6.jpg

Фота www.arche.by
Вуліца Нясвіжаус з'явілася ў мікрараёне Фібіёнішкі. Выбіраючы назву, улады горада кіраваліся тым, што ў часы Вялікага Княства Літооўскага Нясвіж быў сталіцай роду Радзівілаў.
Дарэчы, называць вуліцы ў гонар гарадоў Вялікага Княства - віленская традыцыя. У Вільні ёсць Ашмянская, Віцебская, Гарадзенская, Лідская, Наваградская, Полацкая, Слуцкая, Кракаўская, Смаленская, Львоўская, вуліцы, Мінскі тракт.