Уладзь Лабковіч: «Вы значна круцей за мяне»
Праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч даслаў вестачку з-за кратаў: «Я зусім не герой і не прыклад. Вы значна круцей за мяне».

Уладзь Лабковіч напісаў, што стараецца трымацца, “хоць гэта і складана”, паведамляюць праваабаронцы. А таксама вельмі сумуе па жонцы і дзеткам. Ды яшчэ па сваёй маленькаму сабачку.
«Я зусім не герой і не прыклад. Вы значна круцей за мяне.
Вельмі рады кожнаму лісту, якія амаль не заносяць. Пішыце. Заўсёды вельмі прыемна. Абдымаю».
Напісаць зняволеным праваабаронцам можна на адрас:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца).