«Збівалі, пагражалі, адрэзалі дрэды». Анархіста Іллю Сянько асудзілі яшчэ на 15 сутак
Анархіста Іллю Сянько ўжо другі раз запар пакаралі 15-сутачным арыштам. На судзе ён заявіў пра збіццё супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, паведамляе «Вясна назірае».
![photo_2021_03_24_10_11_49.jpg photo_2021_03_24_10_11_49.jpg](/img/v1/images/photo_2021_03_24_10_11_49.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Іллю Сянько арыштавалі яшчэ 4 жніўня падчас «зачысткі» актывістаў анархісцкага руху. Тады хлопца ў судзе Кастрычніцкага раёна пакаралі 15-сутачным арыштам па арт. 24.3 КаАП — нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Але пасля арышту Ілля на волю так і не выйшаў. На хлопца склалі новы пратакол, але ўжо па арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).
![Пры затрыманні выціскалі вока, парвалі ноздру. Асудзілі на 15 сутак Пры затрыманні выціскалі вока, парвалі ноздру. Асудзілі на 15 сутак](/img/v1/images/syanko_899.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Згодна з новым пратаколам, Ілля «4 жніўня гучна крычаў, нецэнзурна лаяўся, на заўвагі міліцыянтаў не рэагаваў». Справу Сянько разглядзелі 20 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Актывіст адмовіўся на судзе даваць паказанні, але заявіў пра збіццё і пагрозы з боку ГУБАЗіКа. Паводле яго слоў, праз пару дзён пасля затрымання да яго прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, збівалі, пагражалі і нават адрэзалі хлопцу дрэды, прымушаючы прызнаць віну і даць патрэбныя ім паказанні. Таксама Ілля сказаў, што сядзіць у чатырохмеснай камеры, у якой адразу знаходзяцца 20 чалавек. Суддзя Кастрычніцкага раёна Наталля Яроўская адмовіла хлопцу ў выкліку супрацоўніка ГУБАЗіКа ў якасці сведкі і нават не звярнула ўвагі на заяву Іллі пра збіццё.
![У хлопца ў ІЧУ на Акрэсціна пацвердзілі COVID-19, але замест лячэння яго адправілі ў камеру-адзіночку У хлопца ў ІЧУ на Акрэсціна пацвердзілі COVID-19, але замест лячэння яго адправілі ў камеру-адзіночку](/img/v1/images/illia_vyzvalennie_zhodzina.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Акрамя гэтага, справу Сянько сёння не ўнеслі ў расклад суда. У выніку суддзя прызнала актывіста вінаватым і арыштавала на 15 сутак. Агулам Ілля правядзе за кратамі 30 сутак.