Яшчэ чатырох чалавек прызналі палітвязнямі

Гэта асобы, пазбаўленыя волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і за здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных форм выказвання меркаванняў.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох зняволеных:
1. Ганна Ільіна ў Магілёве ўзятая пад варту па абвінавачанні ў паклёпе на прэзідэнта па артыкуле 367 КК;
2. Вячаслаў Караткевіч 21 красавіка 2021 года судом Ленінскага раёна г. Магілёва асуджаны за нанясенне бел-чырвона-белых малюнкаў па арт. 341 КК да 2-х месяцаў арышту, накіраваны адбываць пакаранне;
3. Міхаіл Бераснеў асуджаны 23 красавіка 2021 г. за нанясенне пратэсных надпісаў судом Маскоўскага раёна раёна г. Мінска па арт. 339 КК да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
4. Пётр Зіневіч асуджаны 25 траўня судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы за паклёп у дачыненні да супрацоўніка міліцыі паводле арт. 188 КК да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.