Калі пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам?
Сын экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі знаходзіцца за кратамі ўжо больш за год. «Народная Воля» пацікавілася ў адваката, як сябе адчувае Эдуард Бабарыка і што новага ў яго справе.
Эдуард Бабарыка быў кіраўніком ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.
Акрамя таго, сын Віктара Бабарыкі — бізнэсмен. Ён заснавальнік краўдфандынгавай пляцоўкі «Улей» і сузаснавальнік пляцоўкі «MolaMola».
Яго разам з бацькам затрымалі і змясцілі ў СІЗА КДБ 18 чэрвеня 2020 года. Эдуард Бабарыка абвінавачваецца паводле ч.2 арт.243 КК Беларусі («Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»), яму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі.
«Пакуль невядома пра дату пачатку працэсу, — паведаміла «Народнай Волі» Ірына Вароніна, адвакатка Эдуарда Бабарыкі. – А ў астатнім у яго ўсё па-ранейшаму. У камеры Эдуард малюе, чытае кнігі, крыху займаецца спортам, адказвае на лісты. Настрой бадзёры…»