Упершыню ў гісторыі фанацкага руху з’явіліся тэксты гарадзенскай хакейнай падтрымкі

Аформленыя і выдадзеныя тэксты супорта хакейнага “Нёмана” за сезон 2013–2014 з’явіліся 1 красавіка. Іх можна было набыць на выездзе ў Мінск 2—3 красавіка, таксама яны будуць у продажы перад гульнёй 5 красавіка ў Гродне.



get_imgufh226kl.jpg

Ідэя выдаць тэксты падтрымкі з’явілася каля двух месяцаў таму, яна здзейснілася дзякуючы натхненню і крэатыву лідараў суполак vk.com/hcneman і vk.com/huberts_city_fans і фанатаў ХК Нёман (Гродна) Red Black Bears.

Сярод тэкстаў супорту ёсць і беларускамоўны:

Ты лепшы на свеце, Нёман мой родны!
Ты стаў чымпiёнам, ты ўсiх перамог!
Няма сярод нас тых, хто з гэтым нязгодны!
Яшчэ будзе шмат чэмпiёнскiх дарог!

Мой родны клуб з Гродна, з лепшага града!
Адсюль мы таксама i нашы бацькi.
Наперад, за горад чэмпiёнаў, каманда!
Наперад, сыны магутнай ракi!

Таксама да абмеркавання на будучыню дадзены чатыры беларускамоўныя тэксты ад Hubert's City Fans. Яны пакуль не выкарыстоўваюцца.

І.

О Нёман Гродна! — О Нёман Гродна!

Ты самы родны! — Ты самы родны!

Ты самы любы! — Ты самы любы!

Наш клуб народны! — Наш клуб народны!

ІІ.

Нёман гарадзенскі! — Гарадзенскі Нёман!

ІІІ.

Наперад, хлопцы! — Наперад, хлопцы!

IV.

Напе-е-ерад, Гродна! — Напе-е-ерад, Гродна!

www.t-styl.info