Усе шахты «Беларуськалію» спынілі працу. Асноўнае патрабаванне — адстаўка Лукашэнкі
Як паведаміў карэспандэнт Свабоды з Салігорску, па стане на 14.45 17 жніўня ўсе шахты прадпрыемства «Беларуськалій» спынілі выдаваць руду.

Шахцёры стаяць у чэргах, каб падпісаць патрабаванне пра адстаўку Лукашэнкі і правядзенне новых выбараў.
Раней 4-е рудаўпраўленне «Беларуськалію», якое зранку далучылася да забастоўкі, наведаў кіраўнік кампаніі Іван Галаваты.
Ён загадаў людзям выйсці на працу. Некалькі соцень рабочых сабраліся на прахадной, вырашаюць, што рабіць. А 15-й гадзіне тут будзе агульны сход супрацоўнікаў, а 18-й яны збіраюцца ў цэнтры Салігорску.

Тым часам супрацоўнікі «Беларуськалію» працягваюць сход каля 4-га рудаўпраўленьня. Асноўнае патрабаванне — адстаўка Лукашэнкі і прызначэнне новых выбараў.