Кіраўнік «Беларуськалію» загадаў страйкоўцам вярнуцца да працы
4-е рудаўпраўленне «Беларуськалію», якое зранку далучылася да
забастоўкі, наведаў кіраўнік кампаніі Іван Галаваты, паведамляюць
карэспандэнты Свабоды.
Ён загадаў людзям выйсці на працу. Некалькі соцен рабочых сабраліся на прахадной, вырашаюць, што рабіць. А 15-й гадзіне тут будзе агульны сход супрацоўнікаў, а 18-й яны збіраюцца ў цэнтры Салігорску.
Тым часам супрацоўнікі «Беларускалію» працягваюць сход каля 4-га рудаўпраўлення. Асноўнае патрабаванне — адстаўка Лукашэнкі і прызначэнне новых выбараў.