На БелАЗе рабочых зачыняюць у цэхах і не даюць сабрацца на нараду
Як распавялі працаўнікі прадпрыемства карэспандэнту Свабоды, 17 жніўня
яны хацелі сабрацца на агульны сход, каб сфармуляваць патрабаванні і
звярнуцца да кіраўніцтва заводу. У адказ на гэта начальнікі падраздзяленняў пачалі зачыняць цэхі.
Працоўны з эксперыментальнага цэху Аляксандар Смольскі распавёў, што а 12-й гадзіне на «БелАЗе» распачаўся абедзенны перапынак, і людзі, у якіх ёсць магчымасць, сабраліся каля будынку заводакіраўніцтва. Агулам каля 200 чалавек, але працоўныя яшчэ падцягваюцца.
«Людзі цяпер стаяць, выкрыкваюць лозунгі «Лукашэнка, сыходзь!», — кажа Аляксандр. Ці сапраўды працоўных зачыняюць у цэхах, наш суразмоўца пацьвердзіць не змог. Людзі з экспэрыментальнага цэху, дзе ён працуе, маглі спакойна выйсці, бо, паводле Аляксандра, у іх ляяльны начальнік.
«Мы сабралі сход, мы не працуем і не збіраемся, дэ-факта, мы бастуем, але дэ-юрэ, гэта сход, на які мы маем права паводле калектыўнай дамовы», — кажа Аляксандар.