Ва Украіне перакуліўся аўтобус з беларусамі
Ва Украіне перакуліўся аўтобус з беларусамі. Сярод пасажыраў былі дзеці.

Як паведамляе група ВКонтакте Аўта Мазыр, здарэнне адбылося сёння ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласці. Група жыхароў Мазыра вярталася аўтобусам дадому з Кіеўскага аквапарка. Сярод пасажыраў былі дзеці.
Цудам абышлося без ахвяраў. Усе пацярпелыя рушылі ў Мазыр і там многія з іх адразу звернуцца ў лякарню.