Валер Кавалеўскі пра закрыццё мяжы: «Разумеем логіку дзеянняў Літвы»

Літва сёння, 18 жніўня, у 00.00 гадзін закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.

Фота Дзяржпагранкамітэта 

Фота Дзяржпагранкамітэта 

Рашэнне закрыць з 18 жніўня памежныя пераходы «Шумскас» (з беларускага боку «Лоша») і «Цвярячус» («Відзы») на мяжы з Беларуссю Сейм Літвы прыняў у адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў Вагнера.

З сённяшняга дня ў Літву з Беларусі можна праехаць толькі праз чатыры пункты пропуску: «Мядзінінкай — Каменны Лог», «Лаварышкес — Катлоўка», «Райгардас — Прывалка» і «Шальчынінкай — Беняконі».

У Дзяржпагранкамітэце Беларусі заявілі, што літоўскі бок па надуманых прычынах закрые два пункты пропуску, назвалі гэтае рашэнне «чарговым неканструктыўным і недружалюбным крокам нашых суседзяў» ды падкрэслілі, што чакаюць павелічэння чэргаў на літоўскім і іншых напрамках.


Глядзіце таксама

Намеснік кіраўніка, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Святланы ЦіханоўскайВалер Кавалеўскі пракаментаваў закрыццё Літвой двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю:

«Мы разумеем логіку дзеянняў Літвы, прадыктаваных інтарэсамі яе нацыянальнай бяспекі. Пункты пропуску закрытыя ў сувязі з прысутнасцю групы вагнераўцаў у Беларусі, а таксама з мэтай супрацьстаяння кантрабандзе і спробам рэжыму абысці ўведзеныя супраць яго санкцыі.

Разам з тым мы падкрэсліваем: народ Беларусі і памагатыя лукашэнкаўскай дыктатуры — гэта не адно і тое ж. Беларусы — не вагнераўцы. На нядаўняй сустрэчы кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам мы абмяркоўвалі неабходнасць захавання гуманітарных калідораў, каб мінімізаваць шкоду інтарэсам грамадзян Беларусі, якія ў пераважнай большасці настойваюць на аднаўленні дэмакратыі ў нашай краіне. 

Мы будзем імкнуцца абараніць інтарэсы людзей, але павялічыць ціск на рэжым праз адпаведныя абмежаванні на мяжы з Еўрасаюзам. Бо ў гэтай сітуацыі, як і ў гістарычнай перспектыве, Літва — наш саюзнік. Калі нашыя дзеянні будуць скаардынаваныя, мы зможам дамагчыся вызвалення Беларусі ад дыктатуры і расійскага кантролю і аднаўлення бяспекі на мяжы Беларусі з нашымі еўрапейскімі суседзямі».


Глядзіце таксама