Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Перадаю прывітанні праз чаек»

Валянцін Стэфановіч распавёў у лісце, што самае цяжкае за кратамі: «Я ўжо забыў, як выглядае траўка, дрэўцы. Магу бачыць толькі неба ды сваіх сябровак-чаек»

valjancin_stefanovicz.jpg

Палітзняволены праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч у адным з лістоў на волю падзяліўся сваім метадам перадаваць прывітанні на волю:

«Настрой у асноўным у мяне добры. Канечне, часам находзіць, чаго тут хаваць. Самае цяжкае — гэта ўласна сама ізаляцыя. Ты раптам згубіў магчымасць ісці, куды хочаш, гуляць па вуліцы, бачыцца са сваімі роднымі і сябрамі. І гэта вось самае цяжкае. Я ўжо забыў, як выглядае траўка, дрэўцы. Магу бачыць толькі неба ды сваіх сябровак-чаек. Я перадаю праз іх свае прывітанні сваім дарагім людзям. Птушкі, яны вольныя, ім не вядомыя дзяржаўныя месцы, турмы і ваенкаматы».

Дасылаць Валянціну Стэфановічу лісты і паштоўкі салідарнасці можна на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу