Верагоднасць дацягнуць да 75 год у беларускіх мужчын — 25%
Большая частка мужчын у Беларусі жыве ў гарадах. Чаканая працягласць жыцця ў 2017 годзе склала 69,3 гады.

На 1000 мужчын прыходзіцца 1147 жанчын. Аб гэтым гаворыцца на сайце Белстата ў падборцы, прысвечанай Сусветнаму дню мужчын — ён адзначаецца сёння, 3 лістапада.
Мужчын — 46,6% ад усяго насельніцтва Беларусі. Жанчын традыцыйна болей — тэндэнцыя захоўваецца з 1959 года.
3\4 беларускіх мужчын жывуць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.
Медыкі лічаць, што каля 30% усіх смерцяў мужчын з-за праблем з сістэмай кровазвароту звязаныя з ужыццём алкаголю. Верагоднасць дажыць да 75 год у мужчын — 25%. У жанчын — удвая болей.
Паводле tut.by