Відэафакт: у Гомелі даішнік спыніў аўтамабіль за бел-чырвона-белыя сцяжкі

Капітан міліцыі Старавойтаў з абласной ДАІ спыніў на Палескай аўтамабіль, у вокнах якога былі замацаваны бел-чырвона- белыя сцяжкі.


Інспектар палічыў іх «элементамі, непрадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля», гэта значыць, што яны нібыта супярэчаць аднаму з пунктаў ПДР.
Прадстаўнікі апазіцыі, якія ехалі ў аўтамабілі, заявілі, што сцяжкі ім даў кандыдат у дэпутаты Аляксей Атрошчанка.
Пасля кароткай спрэчкі, падчас якой людзі, якія ехалі ў машыне сцвярджалі, што ніякіх правілаў яны не парушылі, аўтамабіль быў адпушчаны.
Пры гэтым даішнік настаяў на сваім і парушэнне ПДР зафіксаваў, адпусціўшы кіроўцу з папярэджаннем. На думку інспектара, той факт, што ён не стаў выпісваць штраф, сведчыць, што ён «паставіўся да грамадзяніна лаяльна».


Паводле gomel.today