Лявон Вольскі прыехаў з канцэртам у Гомель (фота)
Гэтай падзеі гамельчукі чакалі аж 8 год, а ў імправізаванай канцэртнай залі пад адкрытым небам не было дзе нават яблыку ўпасці.

Больш за дзве сотні гамельчукоў прыйшлі паслухаць старыя хіты ды новыя песні ад забароненага афіцыйнымі ўладамі Лявона Вольскага. Канцэрт адбыўся на тэрыторыі гомельскага грамадска-палітычнага цэнтра, супрацоўнікі якога і арганізавалі гэтае доўгачаканае публікай мерапрыемства. Папярэдні раз Лявон Вольскі быў у Гомелі з канцэртам 8 гадоў таму.

Гэткай падзеяй гомельскія дэмакраты вырашылі завяршыць так званыя выбары ў парламент, прызначаныя на 11 верасня.

Таксама ў канцэрце прыняла ўдзел вядомая гомельская бардэса — Вальжына Цярэшчанка.