Відэафакт: у Лебядзіным дзеці хаваюцца ад АМАПу ў пад'ездзе
Кажуць, у мікрараёне праходзіць нешта накшталт зачысткі.

Сёння ў мінскім мікрараёне Лебядзіны людзі двойчы выходзілі ў ланцугі салідарнасці. У адказ у жыллёвы масіў панаехалі сілавікі. Яны пачалі патруляваць двары і вуліцы. Магчыма, гэта было звязана з тым, што зусім побач, у лядовым палацы «Алімпік Парк», гуляў у хакей Аляяксандр Лукашэнка.
А вось якое відэа распаўсюдзілі мясцовыя жыхары. На ім маленькія дзеці схаваліся ў пад'ездзе. «Ад АМАПу?» — пытаецца нехта з дарослых. «Так,» — адказваюць малыя.