У Беларусі 23 студзеня затрымалі ўжо больш за 100 чалавек
Акцыі салідарнасці адбываюцца ў розных гарадах краіны
![screensaavavavahot_1.jpg screensaavavavahot_1.jpg](/img/v1/images/screensaavavavahot_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння ў Беларусі праходзяць шматлікія акцыі салідарнасці. Пераважна ў выглядзе ланцугоў уздоўж вуліц з нацыянальнай сімволікай. Сілавікі па стане на 17.00 затрымалі ўжо больш за 100 чалавек.
ТГ-каналу «Спісы Акрэсціна» вядомыя прозвішчы 15 з іх.