Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Маямі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка абыграла расіянку Святлану Кузняцову ў вырашальным матчы турніру серыі «Прэм'ер» у Маямі (прызавы фонд — $6,1 млн).

azarenko_miami.jpg

Лік у матчы — 6:3, 6:2 на карысць Вікторыі Азаранкі. Паядынак доўжыўся адну гадзіну і семнаццаць хвілін.

 

Адзначым, гэта ўжо 20-ы тытул у кар’еры беларускі і трэці за сезон: у пачатку студзеня Вікторыя святкавала перамогу ў Брысбене, а два тыдні таму — у Індыян-Уэлсе.

 

У абноўленым рэйтынгу ВTA яна ўвойдзе ў пяцёрку лепшых тэнісістак планеты. Зараз беларуска ўзначаліць чэмпіёнскую гонку 2016 года.

 

Вікторыя Азаранка стала трэцяй тэнісісткай ў гісторыі, якой удалося выйграць турніры ў Індыян-Уэлсе і Маямі ў адзін год. Да яе гэта атрымоўвалася немцы Штэфі Граф (1994 г., 1996) і бельгійцы Кім Клійстэрс (2005 г.).

 

Беларускі партызан