Віталь Радзівонаў дапамог БАТЭ абараніць чэмпіёнства
Нападнік барысаўцаў забіў гол на апошніх секундах матчу ў Гарадзеі.
Перад апошнім турам БАТЭ знаходзіўся на чале турнірнай табліцы. У матчы з «Гарадзеяй» барысаўцы прайгравалі 1: 3, але зраўнялі лік пасля 90-й хвіліны. На апошніх секундах матчу вырашальны гол забіў Віталь Радзівонаў.
За кошт нічыёй (3: 3) барысаўцы захавалі першынство, стаўшы чэмпіёнамі ў 14-ы раз.
Срэбраныя медалі заваявалі менскія «Дынама», бронзавыя – салігорскі «Шахцёр».
Паводле belsat.eu