Амбасадарка Швэцыі распавяла, чаму шведскія турысты не едуць у Беларусь

Крысціна Юханэсан узяла ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі ў адзінай у Беларусі дзейснай лютэранскай кірсе ў Горадні, паведамляе Радыё Свабода.

kircha.jpg

Як адзначыў пастар Павал Татарнікаў, амбасадарка Швэцыі наведала кірху невыпадкова. У Швецыі Лютэранская царква доўгі час лічылася дзяржаўнай.

Крысціна Юханэсан

Крысціна Юханэсан

Журналісты пацікавіліся ў дыпламаткі, чаму ў Горадню па бязвізавай пяцідзённай праграме не прыязджаюць шведскія турысты. На гэта спадарыня Юханэсан заўважыла, што Швецыя, як і Беларусь, невялікія краіны і ім, маўляў, патрэбна шмат працаваць над тым, каб пра іх ведалі за мяжой. Швецыя, паводле яе, гэтым вельмі шмат займаецца.
«Канешне, шведы зараз няшмат ведаюць пра Беларусь, але ў Мінску мы ўжо бачым усё болей шведаў. Пяць дзён без візы гэта вельмі добра, але гэта замала, каб ехаць яшчэ далей за Менск. Калі было б хаця б 8-10 дзён, то я ўпэўнена, што шведы дабавілі б яшчэ адзін горад у сваёй паездцы па Беларусі» — сказала Крысціна Юханэсан.

Ёрген Ліндстрам

Ёрген Ліндстрам

Зачыніў урачыстасьць у кірсе канцэрт швэдзкага арганіста Ёргена Ліндстрама. Выпускнік Каралеўскага музычнага каледжу ў Стакгольме выканаў творы Дытрыха Букстэхудэ, Югана Хэльміка Румана, Оскара Ліндбэрга і Густава Хэга. Гарадзенская публіка апладзіравала яму стоячы.