«Вясна» судзіцца з Генпракуратурай з-за блакіроўкі сайта
Заўтра адбудзецца судовае пасяджэнне па скарзе на ўнясенне Генпракуратурай сайта ПЦ «Вясна» ў спіс абмежаванага доступу.
Скарга намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» на рашэнне Генпракуратуры аб унясенні сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў будзе
разгледжаная ў судзе Цэнтральнага раёна Менска 18 лютага. Пачатак судовага пасяджэння - у 11-30.
Далей Генеральная пракуратура паведамляла, што, «у сувязі з тым, што доўгі час на інтэрнэт-рэсурсе www.spring96.org размяшчалася інфармацыя, якая прапагандуе дзеянні, забароненыя
заканадаўствам, Генеральнай пракуратурай у жніўні 2011 г. вынесеная пастанова аб уключэнні ідэнтыфікатара гэтага інтэрнэт-рэсурсу у спіс абмежаванага доступу, якая накіраваная ў РУП
«БелДІЭ» для выканання».
Раней Валянцін Стэфановіч звяртаўся ў Аператыўна-аналітычны цэнтр, які зацвярджаў пастанову аб абмежаванні доступу інтэрнэт-карыстальнікаў да асобных сайтаў, і ў РУП «БелДІЭ»,
якое непасрэдна фармуе спісы абмежаванага доступу. Але даведацца, хто стаў ініцыятарам унясення сайта spring96.org у гэты самы «чорны спіс», у гэтых установах не ўдалося.
spring96.org