Вольга Севярынец просіць «дапамагчы ўсімі магчымымі спосабамі»
Жонка палітыка-палітвязня Паўла Севярынца Вольга просіць добрых людзей «дапамагчы ўсімі магчымымі спосабамі» — дамагчыся, каб Паўла адпусцілі на пахаванне бацькі.

Вольга Севярынец запісала кароценькі відэазварот, дзе просіць дапамогі, каб Паўла адпусцілі на пахаванне яго бацькі Канстанціна Севярынца, які сёння памёр.
Пахаванне мусіць адбыцца ў яго роднай вёсцы Унорыца, што на Гомельшчыне.
«Сёння ноччу памёр
тата Паўла Севярынца Канстанцін Паўлавіч, — кажа Вольга Севярынец. — Мы звяртаемся да добрых людзей, да
арганізацый і да дыпламатаў і просім усімі магчымымі спосабамі дапамагчы, каб
на пахаванне адпусцілі Паўла. Мы будзем рабіць для гэтага ўсё магчымае. Просім таксама
аб малітве за душу Канстанціна Паўлавіча. Пахаванне адбудзецца ў вёсцы яго роднай
— ва Унорыцы».