З 1 снежня ДАІ пачне штрафаваць за летнія шыны
З 1 снежня за ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, што не абсталяваныя зімовымі шынамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Пра гэта парталу "Мінск-Навіны" паведаміла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Папова.
Кіроўцаў, якія выедуць у снежні на дарогі без зімовай гумы, могуць папярэдзіць або аштрафаваць да 0,5 базавай велічыні (12,25 рубля).
Таксама ДАІ нагадвае, што забараняецца ўдзельнічаць у дарожным руху транспарту са зношаным пратэктарам, вышынёй менш за 4 міліметры. За гэта кіроўцу можа напаткаць папярэджанне або штраф да 1 базавай велічыні (24,5 рубля). За паўторнае на працягу года ігнараванне гэтага патрабавання чакае штраф ад 2 да 5 базавых велічынь.