
Паводле афіцыйнай статыстыкі, за дзесяць месяцаў гэтага года на працу былі прынятыя 546
656 чалавек, у тым ліку на зноў створаныя працоўныя месцы — 13 874. За
кастрычнік змаглі працаўладкавацца 53 596 чалавек. Самы актыўны наём назіраўся
ў прамысловасці, аптовым і рознічным гандлі.
За той жа перыяд 2021 года прынятых на працу было
больш — 575 943 чалавекі.
Пры гэтым у студзені — кастрычніку 2022 года былі звольненыя
612 112 чалавек. У тым ліку за кастрычнік — 56 579. Атрымліваецца, што адток
кадраў за дзесяць месяцаў склаў каля 65,4 тыс. чалавек (па аператыўным уліку),
а годам раней было 57,9 тыс.
Сярод прычын звальненняў, паводле Белстата, пераважаюць прагул і іншыя
парушэнні працоўнай дысцыпліны — 31 322 выпадкі, у тым ліку ў кастрычніку — 2
958.
Ліквідацыя прадпрыемства або скарачэнні як афіцыйная прычына
значацца значна радзей — у кастрычніку 300 выпадкаў, за дзесяць месяцаў — 5 474.
Пры гэтым, па дадзеных таго ж Белстата, у кастрычніку ў
эканоміцы былі занятыя 4195,6 тыс.чалавек, што на 1,2 тыс. чалавек больш, чым
месяцам раней. Гэта быў першы рост паказчыка занятасці за доўгі час: увесь 2022
год і 2021-ы грамадзян, якія працуюць у Беларусі, станавілася менш. Гэта
звязваюць у тым ліку з дэмаграфіяй, а таксама працаўладкаваннем многіх
беларусаў за межамі краіны. У студзені-верасні за мяжой працавалі 95
тыс.чалавек, з іх 60% — у Расіі.
Паводле officelife.media.