
Пры гэтым выдаткі на сілавікоў у 2023-м вырастуць амаль на
траціну — на 926 млн рублёў. Найбольш павялічваецца фінансаванне органаў
унутраных спраў — на 340 млн, дзяржбяспека атрымае на 93 млн больш, памежнікі —
на 90 млн.
На 30 лістапада ў Нацыянальным сходзе запланавана «нулявое
чытанне» рэспубліканскага бюджэту на наступны год. Там збяруцца дэпутаты, члены Савета Рэспублікі
і ўраду.
Паводле «Е*рарадыё».