За дзейнасць без ІП трэба заплаціць адзіны падатак. Сталі вядомыя яго базавыя стаўкі
Базавыя стаўкі адзінага падатку розныя і адрозніваюцца ў залежнасці ад месца жыхарства і дзейнасці асобы.
![pribyl.jpg pribyl.jpg](/img/v1/images/pribyl.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Стаўкі апублікавала Міністэрства падаткаў і збораў.
Днямі кіраўнік Беларусі прыняў указ № 337, які павінен стымуляваць дзелавую актыўнасць беларусаў і ствараць «умовы для самазанятасці грамадзянаў».
У прэзідэнцкім указе гаворыцца, што абласныя і Менскі гарадскі Саветы дэпутатаў устанаўліваюць стаўкі адзінага падатку за месяц у межах яго базавых ставак, якія прапісаныя ў дакуменце. У кожным рэгіёне будуць дзейнічаць свае стаўкі.
Напрыклад, у Менску за паслугі цырульніка стаўка павінна быць у дыяпазоне ад 38 да 116 рублёў, а ў абласных гарадах ад 21 да 47 рублёў.
Указ уступіў у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Паводле belsat.eu