За мінулыя суткі ў Літву і Польшчу з Беларусі спрабавалі пракрасціся 89 мігрантаў
За мінулыя суткі 89 мігрантаў спрабавалі трапіць незаконным шляхам у Літву і Польшчу з боку Беларусі.
У Польшчу 12 жніўня спрабавалі пракрасціся 28 замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Узбекістана, Нігерыі, Малі, Емена.
14 чалавек з Ірака, Марока і Сірыі праніклі ў Польшчу,
пераплыўшы раку Свіслач на ўчастку Баброўнікі.
Літоўскія памежнікі спынілі ў пятніцу 61 мігранта, які
спрабаваў незаконна трапіць на тэрыторыю краіны з Беларусі.
Паводле refom.by.