Латвія прызнала Расію спонсарам тэрарызму. Але закрануць гэта рашэнне можа і беларусаў
Сейм Латвіі сёння, 11 жніўня, прызнаў Расію краінай — спонсарам тэрарызму. І запрапанаваў не выдаваць рускім і беларусам візы
Латвійскі парламент прызнаў Расію дзяржавай, якія падтрымліваюць тэрарызм. У заяве сейма абмяркоўваецца ваенная агрэсія Расіі і маштабнае ўварванне ў Украіну, якое было "ажыццёўлена пры падтрымцы і ўдзеле беларускага рэжыму".
Сейм Латвіі заклікае краіны Еўрасаюза неадкладна прыпыніць выдачу турыстычных і ўязных віз грамадзянам Расіі і Беларусі.
Нагадаем, у траўні Расію краінай — спонсарам тэрарызму прызнала Літва.