Літоўскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў вагонах з вапняком
Літоўская мытня выявіла цыгарэты ў грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі. Пра гэта паведаміла Літоўская мытня.

11 жніўня на станцыі Кяна мытнікі правяралі цягнік, які ішоў з Беларусі ў Калінінградскую вобласць. У двух з шасці вагонах з вапняком былі выяўленыя скрынкі з беларускімі цыгарэтамі.
Была канфіскавана 61 тысяча пачкаў
цыгарэт коштам больш за 100 тысяч еўра.
Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі рэгулярна знаходзяць на мяжы з Еўрасаюзам. Улічваючы, што ў ЕС спрабуюць везці буйныя партыі, а для транспарціроўкі часта выкарыстоўваюць афіцыйных гандлёвых перавозчыкаў, слушнымі ўяўляюцца меркаванні пра ўхваленне альбо нават арганізацыю кантрабанды лукашэнкаўскім рэжымам.