«Забінтаваная галава ад макаўкі да носа». Цела памерлага за кратамі Вітольда Ашурка аддалі сваякам
Пра смерць Вітольда Ашурка стала вядома яшчэ ў пятніцу, але цела аддалі толькі днём у аўторак. Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала «Белсату», што ў Вітольда «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, відаць толькі рот».

Сваякі пастанавілі не рабіць дадатковых экспертыз, бо не
давяраюць магчымым вынікам і не хочуць зацягваць пахаванне.
Пахаванне плануюць зладзіць заўтра, 26 траўня, у Бярозаўцы.
Развітанне адбудзецца ў Доме быту (вул. Навагрудская, 8) з 9-й да 13-й гадзіны,
а 14:00 пачнецца імша ў касцёле Спаслання Святога Духа.