Заснаваны нагрудны знак адрознення «За працу ў імя жыцця»

Узнагарода будзе прысуджацца работнікам сферы аховы здароўя.

photo_2021_01_06_19_18_46.jpg

Заснаваны нагрудны знак адрознення «За працу ў імя жыцця».
Прафсаюзную ўзнагароду будуць прысуджаць работнікам, «якія захоўваючы вернасць прафесіі і вынікаючы высокаму прызванню работніка аховы здароўя, самааддана працуюць і прыкладаюць усе намаганні для перамогі ў барацьбе за здароўе і жыццё пацыентаў, у тым ліку, змагаючыся з COVID-19».
Нагадаем, што ў барацьбе з пандэміяй загінула ўжо больш за 100 беларускіх лекараў. Самаму старэйшаму з іх – 80 гадоў, самаму маладому – 38.