У Лондане абвясцілі надзвычайнае становішча з-за COVID-19

На сёння на каронавірус хварэе кожны трыццаты жыхар сталіцы Вялікабрытаніі. У бальніцах ужо не хапае месцаў. Людзей настойліва просяць заставацца дома.

Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікабрытаніі можа быць перагружаная.

Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікабрытаніі можа быць перагружаная.

Мэр Лондана Садзік Хан абвясціў аб надзвычайнай сітуацыі ў сталіцы Брытаніі праз пагрозу перапаўнення лячэбных устаноў пацыентамі з каронавірусам. Пра гэта Хан напісаў на сваёй старонцы ў Twitter у пятніцу, 8 студзеня, паведамляе korrespondent.net.

"Пагроза, якую гэты вірус уяўляе для нашага горада, знаходзіцца на стадыі крызісу. Кожны 30-ы жыхар Лондана цяпер хворы на COVID-19. Калі мы не прымем неадкладных дзеянняў цяпер, наша NHS (Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікабрытаніі, — Рэд.) можа быць перагружаная і загіне больш людзей", — гаворыцца ў паведамленні мэра Лондана.

Хан дадаў, што "лонданцы працягваюць прыносіць велізарныя ахвяры", але ён "моліць" жыхароў сталіцы заставацца дома і не выходзіць без крайняй неабходнасці.