Польшча гатовая прышчапляць 3–4 мільёна чалавек у месяц

Прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер лічыць, што цяпер асноўнай праблемай з’яўляюцца пастаўкі вакцыны, якую замовіла Еўракамісія.  

20200723_zaa_s197_080__1_.jpg


Пётр Мюллер заявіў, што Польшча гатовая прышчапляць супраць COVID-19 ад 3 да 4 мільёнаў чалавек у месяц. Пра гэта ён распавёў Польскаму радыё. Прэс-сакратар польскага ўрада дадаў, што зараз праблемай з’яўляюцца пастаўкі вакцыны.

Міністр звярнуў увагу на тое, што механізм сумесных закупак шырока крытыкуецца ў Еўропе:

— Праблемай з’яўляюцца пастаўкі вакцыны. Цяпер амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах крытыкуюць супольны механізм закупак, паколькі, напрыклад, у Ізраілі ці Вялікабрытаніі пастаўкі больш эфектыўныя. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра лагістыку, мы гатовыя прышчапляць некалькі мільёнаў чалавек у месяць.

Пётр Мюлер адзначыў, што да гэтай пары былі прышчэпленыя больш за 160 000 палякаў. Вакцынацыя супраць COVID-19 працягваецца ў Польшчы з 27 снежня. Першымі прышчапляюць медыцынскіх работнікаў.