Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 10 смерцях ад каронавіруса за суткі

У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1833 пацыенты з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

docvir_190610012021.png


Агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў захворвання з пачатку пандэміі склала 212201, перадае REFORM.by.

З учорашняга дня выпісана 2364 пацыента з пацверджаным раней COVID-19, усяго ачуняла 194984 пацыента.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 1517 пацыентаў з каранавірусам, з іх за апошнія суткі — 10 чалавек.

Усяго праведзена 4130911 тэстаў, за суткі выканана 12917 даследаванняў.